Главная/Аб камiтэце/Структура/Упраўленне арганізацыйна-кадравай работы

Упраўленне арганізацыйна-кадравай работы

Начальнік упраўлення – Філатаў Сяргей Віктаравіч

тел. (8-017) 368-07-60  
  
Намеснік начальніка ўпраўлення  Ларыненка Яўген Iгаравіч

тел. (8-017) 368-79-15

Загадчык групы справаводства  Бубневiч Валерый Мар'янавіч

тел. (8-017) 368-83-53

Палажэнне аб упраўленні арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2025 г. № 54).

Упраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (далей - Дзяржкамваенпрам), створаным у мэтах арганізацыі ў Дзяржкамваенпраме:

паўсядзённай дзейнасці;

дакументацыйнага забеспячэння;

дзейнасці калегіі;

разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей  звароты грамадзян), правядзення асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей  асабісты прыём), прамых тэлефонных ліній, ажыццяўлення метадычнага кіраўніцтва па гэтых пытаннях у арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама (далей - арганізацыі);

рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі, ідэалагічнай і выхаваўчай работы, а таксама ў галіне аховы працы ў цэнтральным апараце Дзяржкамваенпрама і арганізацыях;

ажыццяўлення дзяржаўных закупак.

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца:

арганізацыя і забеспячэнне паўсядзённай дзейнасці ў Дзяржкамваенпраме;

дакументацыйнае забеспячэнне дзейнасці Дзяржкамваенпрама;

арганізацыя ў Дзяржкамваенпраме:

дзейнасці калегіі;

разгляду зваротаў грамадзян і правядзенні асабістага прыёму;

ідэалагічнай і выхаваўчай работы;

рэалізацыя:

дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на якаснае фарміраванне, эфектыўнае выкарыстанне і развіццё кадравага патэнцыялу цэнтральнага апарата Дзяржкамваенпрама і арганізацый, у адпаведнасці з задачамі, функцыямі і паўнамоцтвамі Дзяржкамваенпрама;

у межах прадстаўленых правоў і паўнамоцтваў дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы;

ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку закупак тавараў (работ, паслуг) для патрэб Дзяржкамваенпрама за кошт грашовых сродкаў, прадугледжаных каштарысам расходаў на ўтрыманне Дзяржкамваенпрама на адпаведны фінансавы год.