Главная/Аб камiтэце/Структура/Сектар эксперыментальнай авіяцыі

Сектар эксперыментальнай авіяцыі

Начальнік сектара – Мінькашоў Ігар Аляксеевіч

тэл. (8-017) 368-07-61

Палажэнне аб сектары эксперыментальнай авіяцыі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (загад Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2021 г. № 127).

Сектар з'яўляецца структурным падраздзяленнем Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (далей  Дзяржкамваенпрам), створаным у мэтах ажыццяўлення функцый Дзяржкамваенпрама як спецыяльна ўпаўнаважанага органа ў галіне эксперыментальнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь (далей  эксперыментальная авіяцыя).

Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:

ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю ў галіне эксперыментальнай авіяцыі ў частцы забеспячэння бяспекі палётаў паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь;

арганізацыя выкарыстання інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў практычнай дзейнасці;

арганізацыя і ажыццяўленне дзяржаўнай рэгістрацыі эксперыментальных паветраных суднаў Рэспублікі Беларусь;

арганізацыя і ажыццяўленне сертыфікацыі ў галіне эксперыментальнай авіяцыі;

арганізацыя работы па выкарыстанні аўтаматызаванай інтэграванай сістэмы, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, і ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – НЦПІ);

забеспячэнне прадстаўлення прававых актаў Дзяржкамваенпрама, якія падлягаюць абавязковай юрыдычнай экспертызе, у выглядзе электронных дакументаў, а таксама электронных копій у Міністэрства юстыцыі (нарматыўных прававых актаў), у НЦПІ (тэхнічных нарматыўных прававых актаў).